ТАРФЯНЫ́ КАДАСТР,

сістэматызаваны збор колькасных і якасных уліковых звестак пра тарфяныя радовішчы. На Беларусі першыя Т.к. выдадзены ў 1940 і 1953 (перавыдадзены ў 1978). У іх змешчаны характарыстыкі радовішчаў: кадастравы нумар, назва, адлегласць ад раённага цэнтра, бліжэйшай чыг. станцыі і нас. пунктаў, пл. радовішча ў нулявых і прамысл. межах, найб. і сярэдняя глыб. торфу, яго запасы і якасныя паказчыкі (тып, ступень распаду, попельнасць, пністасць), пл. асушэння, землекарыстальнікі, від выкарыстання, водапрыёмнік, від і год разведкі, катэгорыя вывучанасці, наяўнасць сапрапелю, мергелю, падсцілачных тарфоў. Змешчаны таксама абагульняльныя звесткі па тарфяным фондзе раёнаў і абласцей, размеркаванне радовішчаў па памерах і інш. Т.к. перыядычна абнаўляецца і дапаўняецца.

П.​І.​Лабанок.

т. 15, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)